Дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага ў нашай установе адукацы адбыўся Дзень роднай мовы. У кожнай групе праводзіліся тэматычныя заняткі і мерапрыемствы.

 Дзеці гулялі ў беларускія гульні, слухалі казкі і вершы, прынялі удзел у драматызацыі казак "Зайкава хатка", "Рукавічка" упрыгожвалі ручнік узорам, з задавальненнем вучыліся ужываць ветлівыя словы і размаўляць на роднай мове. Спадзяемся, што нашы выхаванцы атрымалі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа. Бацькі прынялі ўдзел у акцых Сустракаем па-беларуску «Наша пажаданне», «Любімыя словы на беларускай мове». 

Спадзяемся, што нашы выхаванцы і бацькі атрымалі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.

 

 

 

Меню раздела